ТАА "Модуспарк", падраздзяленне кампаніі «UniPark» (Літва), прапануе паслугі абсталявання і абслугоўвання парковак і аўтамабільных стаянак.

Па сканчэнні 4 гадоў інтэнсіўнай працы і развіцця мы прапануем скарыстацца адным з машынамесцаў на закрытых і адкрытых аўтамабільных паркоўках г. Мінска, якіх за гэты час мы абсталявалі больш за 1000.

 

             www.unipark.lt               www.unipark.lv              www.moduspark.by

 

Кампанія з'яўляецца часткай групы кампаній "Modus". Гэтая перавага разам з шматгадовым вопытам працы ў сферах продажу і рамонту новых і падтрыманых аўтамабіляў, нерухомай маёмасці і энергетыкі дазваляюць прапаноўваць нашым кліентам лепшыя комплексныя рашэнні.

 

Паслугі:

 

  • Платныя паслугі кароткатэрміновай і доўгатэрміновай паркоўкі і стаянкі аўтамабіляў;
  • Абсталяванне і тэхабслугоўванне элементаў інфраструктуры аўтамабільных стаянак;
  • Распрацоўка і ўкараненне сістэм кіравання аўтамабільнымі стаянкамі;

 

Прынцыпы дзейнасці:

 

  • Патрабавальнасць

Мы ўкараняем прагрэсіўныя мадэлі кіравання аўтамабільнымі стаянкамі, таму мы патрабавальныя да сябе, бо маем за мэту прапанаваць якаснае абслугоўванне канчатковым карыстальнікам.

 

  • Адказнасць

Мы ўсведамляем нетыповасць нашай дзейнасці, таму пастаянна ўдзельнічаем у навучанні і павышэнні кваліфікацыі для таго, каб прафесійна выконваць сваю працу.

 

 

  • Аператыўнасць

Мы назіраем за зменамі рынку і аналізуем сваю дзейнасць, таму стараемся максімальна хутка рэагаваць і вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць, з мэтай прапанаваць зручнае і простае карыстанне нашымі паслугамі.

Кампанія прапануе кліентам скарыстацца паркоўкамі двух тыпаў: «on street», калі аўтамабілі паркуюцца на абочыне гарадскіх вуліц, або «off-street» - стаянкі на ўнутраных абгароджаных тэрыторыях. Свой аўтамабіль вы можаце пакінуць на наступных стаянках, якія абслугоўваюцца «МодусПарк».

 

 

Падпішыце дагавор